«Ніводнага трактара на полі няма». Лукашэнка ўчыніў разнос сваім чыноўнікам з-за праблемаў у сельскай гаспадарцы


Аляксандр Лукашэнка 5 жніўня наведаў Пастаўскі раён Віцебскай вобласці і застаўся незадаволены тэмпамі ўборачнай кампаніі, паведамляе праўладны тэлеграм-канал «Пул первого».

Скрыншот з відэа: pul_1/Telegram

Падчас праверкі Лукашэнку далажылі аб ходзе ўборачнай кампаніі па краіне і Віцебскай вобласці, на што ён адказаў, што ўборачная ідзе «пакуль сярэдненька». «Трэба павялічыць тэмп. На гадзіну раней пачынаць. На гадзіну пазней заканчваць. Але трэба павялічваць тэмпы», – сказаў ён.

Таксама Лукашэнка нагадаў чыноўнікам, што ў полі павінна быць «жалезная дысцыпліна» і зноў загаварыў пра вайну:

«Міліцыя, войска – прымусь працаваць усіх!!! Вайна ж горшая, чым жалезная дысцыпліна. Вайна пачынаецца тады, калі мы нюх губляем і перастаем працаваць».

Апроч гэтага Лукашэнка асабіста адчытаў спачатку міністра сельскай гаспадаркі Ігара Брыло за дрэнны корм для ската:

«Калі толькі мне Дзяржкантроль даложыць, што ты гніллём корміш жывёлу ў краіне, персанальна адкажаш галавой. Ты бачыў гэтыя ямы? Туды ў чэрвені месяцы паклалі сянаж і ўжо ёсць гэтая інфармацыя, што адбылося? Пасля дажджоў усё туды зацякло. Жыжа. Ты лекар, ветэрынарны лекар, галавой за гэта адкажаш. Мы што, жадаем жывёлу загубіць? І потым ахаць і вохкаць, што ў нас падзеж».

Дасталася і былому міністру сельскай гаспадарцы, цяперашняму віцэ-прэм’еру Леаніду Зайцу. Менавіта яго ў 2019 годзе Лукашэнка адчытваў за «абасраных кароў»:

«Каб была жалезная дысцыпліна. Трэба табе войска – падлучым войска, патрэбна міліцыя – кінем сюды ўсе сілы. Разбесціліся да крайнасці. Ніводнага трактара на полі няма».

Таксама Лукашэнка паабяцаў «паздымаць галаву ўсім», калі не будуць выпраўленыя ўсе ягоныя заўвагі.

Меркаванні
Лукашэнка шукае новых Озвалдаў
2022.08.05 14:31

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў