Пры пажары ў кватэры шматпавярховіку ў Менску загінуў 41-гадовы мужчына і ягоны 5-гадовы сын. Адно дзіцё, немаўля, шпіталізавалі ў беспрытомным стане, паведамляе Следчы камітэт.
Пажар здарыўся ў доме на праспекце Газеты «Звязда». У полымі загінуў 41-гадовы мужчына і ягоны сын 2017 года нараджэння. Яшчэ адно дзіця, якому два месяцы, шпіталізавалі, цяпер яно ў больніцы ў непрытомнасці, інфармуе Следчы камітэт.
Што паслужыла прычынай узгарання, пакуль невядома. Следчыя і працаўнікі Міністэрства надзвычайных сітуацыяў высвятляюць абставіны здарэння.
Паводле звестак МНС, плошча ўзгарання склала 15 квадратных метраў. Паведамляецца, што, калі пачаўся пажар, жонка мужчыны была ў прыбіральні і самастойна выйшла з кватэры. Жанчыну прывезлі ў шпіталь для абследавання, у яе дыягнаставалі атручанне прадуктамі гарэння.
Сяргей Крот belsat.eu