У Грузіі прапаноўваюць увесці візавы рэжым з Беларуссю


Апазіцыйная парламенцкая партыя «Лела для Грузіі» заклікае ўстанавіць візавы рэжым для ўезду грамадзянаў Расеі і Беларусі ў Грузію, пішуць «Новости-Грузия».

Роман Кисляк, правозащитник из Бреста
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

У партыі лічаць, што паток прыезджых з Расеі – «краіны-акупанта» – «драматычна вырас» і не кантралюецца ўрадам, што можа ў будучыні выклікаць праблемы. Таму «Лела» патрабуе «ўзмацніць жорсткасць візавага рэжыму».

Там нагадалі таксама, што Кангрэс ЗША назваў Расею дзяржавай-спонсарам тэрарызму, а ўлады Беларусі таксама маюць дачыненне да вядзення Расеяй баявых дзеянняў ва Украіне.

«Лела» прапануе ўвесці 30-дзённыя візы для грамадзянаў Расеі і Беларусі, якія павінны выдавацца проста на мяжы і/ці онлайн. Для тых жа, хто хоча застацца ў Грузіі больш як 30 дзён, візы мусяць выдавацца «ў адпаведнасці з працэдурамі, складзенымі паводле перадавой практыкі ЕЗ».

Пакуль грамадзянам Расеі і Беларусі не патрэбная віза для наведвання Грузіі.

Парады
Як атрымаць замежнае грамадзянства. На выпадак, калі пазбавяць беларускага
2022.07.29 08:30

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў