Telegram-каналы «Чёрная книга Беларуси» і «Каратели Беларуси» заблакаваныя


Тэлеграм заблакаваў на прыладах з iOS і Android каналы ««Чёрная книга Беларуси» і «Каратели Беларуси», паведамляе блогер Антон Матолька. Гэтыя каналы публікуюць дадзеныя сілавікоў і чыноўнікаў.

Пры спробе адкрыць іх з’яўляецца апавяшчэнне: «На жаль, канал недаступны на вашай прыладзе, паколькі парушаў правілы размяшчэння прыкладанняў у App Store, раздзел 1.1».

Антон Матолька адзначае, што пры гэтым «прапагандысцкія каналы, дзе штодня публікуюць відэа з закладнікамі ГУБАЗіКу, не блакуюцца».

Выданне mediazona.by звяртае ўвагу на тое, што стваральнік Telegram Павел Дураў у кастрычніку 2020 года паведамляў, што Apple запатрабавала выдаліць тры беларускія каналы @karatelibelarusi, @chatpartizan і @belarusassholes, спасылаючыся на тое, што «публікацыя асабістых звестак сілавікоў і прапагандыстаў можа падбухторваць да гвалту». Дураў тады падкрэсліваў, што сітуацыя «не чорна-белая» і ён бы хацеў пакінуць каналы, але Apple «не пакідае асаблівага выбару».

Hавiны
Менчука будуць судзіць за тое, што ён апублікаваў звесткі 660 супрацоўнікаў пракуратуры і КДК
2022.01.14 10:28

РР belsat.eu

Стужка навінаў