Маці чацвярых дзяцей прысудзілі 1,5 года калоніі за ўдзел у маршы


Палітзняволеная шматдзетная маці Іна Панова атрымала паўтара года калоніі за ўдзел у маршы. Такі вырак вынес суд Ленінскага раёну Менску 31 кастрычніка, паведамляюць праваабаронцы. Жанчына выхоўвае чацвярых дзяцей.

Іна Панова. Крыніца: spring96.org

Іну Панову затрымалі 15 ліпеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу) за ўдзел у акцыях пратэсту. Паводле гэтага артыкулу ёй прысудзілі пакаранне тэрмінам 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Па затрыманні Іну змясцілі ў СІЗА № 1.

Праваабаронцам вядома, што падчас пасяджэння адвакат Іны настойваў, каб жанчына прызнала віну. Палітзняволеная прыняла пазіцыю абароны, але разам з тым аспрэчвала свой удзел у акцыі пратэсту. Пракурор расцаніў ейныя словы як непрызнанне віны. Тое, што Іна была на маршы разам з дзіцём, абвінавачанне расцаніла як абцяжарвальныя абставіны.

Таксама жанчыне выставілі грамадзянскі пазоў на суму больш за 7000 рублёў. Яго разгледзяць у межах грамадзянскага вядзення.

Абноўлена
У Полацку прадпрымальніца збіралася перадаць уладам калектыўны зварот. Яе пасадзілі на 30 содняў
2022.11.01 10:11

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў