«Swedbank» прыпыняе працу сваіх картак у Беларусі


«Swedbank» заявіў, што з 6 верасня больш не зможа даваць магчымасць аплаты плацежнымі картамі ў пунктах продажу і паслуг у Беларусі. Пра гэта паведаміў літоўскі офіс банку.

Swedbank.
Фота: CHG / Wikimedia

«Swedbank» таксама прагназуе ў сваіх кліентаў у Беларусі «цяжкасці са зняццем грошай у банкаматах» і раіць паклапаціцца пра гатоўку.

«Улічваючы рост маштабаў санкцыяў і звязаных з імі рызык, магчымасці выкарыстання плацежных картаў, эмітаваных «Swedbank», на тэрыторыі Беларусі будуць абмежаваныя», – гаворыцца ў паведамленні.

Увесну 2022 года банк ужо абмежаваў магчымасць выкарыстання картак «Swedbank» у Расеі, а пазней прыпыніў плацяжы з / у Расею і Беларусь.

«Swedbank» – шведскі банк з 9,5 мільёна індывідуальных кліентаў і 622 тыс. бізнес-кліентаў у Швецыі, Эстоніі, Латвіі ды Літве. Мае 317 філіялаў у Швецыі і 200 у краінах Балтыі, асобныя філіялы размешчаныя ў буйных гарадах Еўропы, Амерыкі і Азіі.

З 31 ліпеня канчаткова спыніў карэспандэнцкія стасункі з усімі беларускімі банкамі аўстрыйскі «Raiffeisen Bank».

Каментар
Зрабіць пераводы ў ЕЗ беларускія банкі больш не змогуць, «Raiffeisen» сыходзіць з Беларусі
2023.05.19 19:07

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў