Невядомы напаў на мінакоў каля мячэці ў Лондане


Інцыдэнт здарыўся ў раёне Цэнтральнай мячэці побач з Рыджэнтс-паркам у сталіцы Вялікай Брытаніі.

Паліцыю вызвалі мінакі. Праваахоўнікі затрымалі і нейтралізавалі з дапамогай электрашокера мужчыну, які размахваў нейкім прадметам. Пазней аказалася, што зламыснік размахваў ражком для абутку, які ён узяў з мячэці.

Ніхто не пацярпеў. Мужчыну затрымалі ў парушэнні грамадскага парадку, цяпер ён пад вартай у цэнтральным аддзяленні паліцыі. Скотланд-Ярд паведамляе, што разглядае інцыдэнт як тэракт.

19 чэрвеня 47-гадовы Дарэн Осбарн з Кардыфу, бацька 4 дзяцей,  пратараніў на мінівэне натоўп людзей, якія выходзілі з мячэці. Адна асоба загінула, 11 пацярпелі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў