Непагадзь у Менску і вобласці: трое параненых і дзясяткі паваленых дрэваў


Пра разбурэнні 4 верасня паведаміла прэс-служба МНС.

У выніку залевы і моцнага ветра пацярпелі тры асобы. На вуліцы Брыля ў Менску прыпынак зваліўся на людзей. Мужчын ва ўзросце 20 і 56 гадоў, а таксама 19-гадовую дзяўчыну шпіталізавалі.

Таксама ў сталіцы зафіксаваныя каля трох дзясяткаў выпадкаў падзення дрэў. Пашкоджаныя 17 аўтамабіляў. Таксама дрэвы пашкодзілі дахі двух прыватных дамоў – на вуліцах Падлесная і Акрэсціна.

Разбурэнні зафіксаваныя і ў Менскай вобласці. Вядуцца аднаўленчыя працы.

Сіноптыкі аб’явілі штармавое папярэджанне і на 5 верасня. Па большай частцы Беларусі дажджы, максімальная тэмпература + 16, па поўдні – да + 18.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў