«Не стаў халтуршчыкам»: Глобус пра Анціпава на ягонай першай выставе


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=_2f_aIVsm1c&feature=youtu.be”][vc_column_text]Працы Аляксандра Анціпава шмат гадоў пыліліся на антрэсолях, іхны аўтар не быў шырока вядомы пры жыцці. Праз два гады пасля смерці нашчадкі зладзілі ягоную першую асабістую выставу – у Музеі Петруся Броўкі.

Зарганізавалі дэбют трое сыноў і дачка мастака. Для знаёмства з бацькаваю творчасцю абралі графічныя працы, створаныя ў 70-ыя. А дапамог ім Адам Глобус, бо ўпэўнены: кожны мастак мае права на сваю першую выставу.

«Ён не стаў кан’юнктуршчыкам, не стаў халтуршчыкам, ён у сваіх станковых, графічных працах застаўся вельмі шчырым мастаком. Ён зрабіў няшмат, але гэта няважна. Важна тое, што мы навучыліся цаніць сваіх бацькоў, і будзем спадзявацца, што дзеці навучацца цаніць нас», – кажа мастак і пісьменнік Адам Глобус.

Аляксандр Анціпаў быў вядомы ў вузкім коле – у маладосці наведваў легендарны гурток Кіма Хадзеева, дзе вяліся філасофскія ды антыкамуністычныя размовы. Праз гэта нават не паступіў у Тэатральна-мастацкі інстытут. Але заўжды заставаўся мастаком – на жыццё зарабляў афармленнем школаў ды вайсковых частак, а для сябе пісаў у розных тэхніках, нават у апошнія гады, калі вёў досыць закрыты лад жыцця.

«Ён лічыў сябе геніяльным мастаком, і неаднаразова гэта казаў. Я толькі з ягоных словаў магу меркаваць, які ён мастак, таму калі яму верыць, то значыць, так і ёсць», – кажа Павел Анціпаў, сын мастака.

Гэта толькі маленькая частка працаў з хатняга архіву. Таму, магчыма, выстава Аляксандра Анціпава першая, але не апошняя.

Аляксандра Дорская

Стужка навінаў