«Белсат» запытаўся ў мінакоў, ці варты байкерскі фестываль укладання грошай.
«Адназначна не варты, таму што на самой справе ёсць куды ўкладваць грошы. У нас вельмі складана цяпер на заводах, і ўвогуле ўся нашая эканоміка ляжыць», – адказала жанчына.
Малады хлопец станоўча ацаніў ідэю правядзення падобных фестываляў:
«Я падтрымліваю вылучэнне грошай з бюджэту на захапленні розных сацыяльных групаў».
Чытайце таксама >>> Цана «прэзідэнцкіх пакатушак»
Яшчэ адна жанчына мела больш радыкальнае меркаванне:
«Я не маю дастатковага заробку, каб забяспечыць сваю сямʼю. Таму я буду яшчэ пра байкераў разважаць?»
Больш адказаў – у відэа вышэй.
НМ, belsat.eu