Пасля гарачага канцэрту ў Горадні Арцём і Ксенія распавялі «Белсату», як рыхтуюцца да Еўрабачання, пра што мараць і як жывуць паза кулісамі сцэны. Зараз гурт ладзіць невялічкі тур па Беларусі.
Не так даўно Беларусь ускалыхнула навіна, што маладыя салісты гурта Navi у рэшце рэшт прадставяць Беларусь на «Еўрабачанні-2017» з песняй на беларускай мове. Паўфінал адбудзецца ў траўні гэтага году, а пакуль на канцэрце ў Горадні выдалася выдатная магчымасць пагутарыць з Ксеніяй Жук і Арцёмам Лук’яненка, якіх ледзь-ледзь удалося адцягнуць ад бясконцых фанатаў.
Арцём: А колькі мы забіраем? – Вось Вам і адказ.
«Рыхтуем з Ксюшай нумар з хадулямі. Я буду жангляваць. Касцюмы будуць скураныя цалкам. На пачатку мы думалі з бульбы рабіць. Вось у Ледзі Гагі з мяса, а ў нас з бульбы, – смяюцца Арцём з Ксюшай. – Насамрэч, падрыхтоўка ідзе. Вось усё, што мы можам сказаць. Ідзе як трэба, мы сабралі каманду, з якой нам камфортна. З ёй мы і рушым».
Арцём: Вось сёння ўжо выпрабоўвалі.
Ксенія: Ці будзем браць гітару на галоўны выступ, пакуль вырашаем.
Ксенія: Думаю, што пакінем.
Арцём: Ну, а куды ж без баявога настрою?! Сядзець, склаўшы рукі? То нічога не атрымаецца.
Ксенія: Бываюць, канешне, дні, калі не паспяваеш адпачыць, і мы настолькі стомленыя, ногі самі сабой цягнуцца да ложка і не хочацца нікога бачыць і не слухаць нічога. Але гэта дзень і ўсё. І ты ўжо такі… Ізноў у тонусе. Такі тэмп. Ён заўсёды падтрымлівае тонус і ты едзеш на канцэрт сустракаешся з людзьмі, і гэта крута. Гэта для нас неверагодны зарад.
Арцём: Мы вырашылі крыху паездзіць, каб проста была магчымасць пераключацца ад падрыхтоўкі, сустракацца з нашымі слухачамі. І для нас гэта такое пераключэнне. Мы хочам падтрымліваць гэтую хвалю хвалю лёгкасці і пазітыву і толькі за кошт канцэртаў і сустрэчаў з нашымі людзьмі мы можам яе атрымаць.
Арцём: А навошта? Мы спяваем для людзей, якія жывуць тут.
Ксенія: Якія будуць нас разумець і ганарыцца за тое, што вось пра Беларусь усё ж такі даведаюцца і пра беларускую мову, што яна існуе.
Арцём і Ксенія: Так, безумоўна.
Арцём: Наша галоўная мэта – сабраць Палац спотру ў Менску з сольным канцэртам. Мне хочацца пазнаёміцца са Стынгам. Усё мару яму ліст напісаць, але хіба што ўжо пасля «Еўрабачання» напішу. Мне здаецца, што нашыя мары ўжо здзяйсняюцца таму, што мы займаемся толькі музыкай і зараз мы нідзе не працуем, акрамя нашага гурта. Для нас гэта вялікае шчасце спяваць нашыя песні, а не каверы, не быць пад начальнікам. А быць гуртом.
«Тут я начальнік і бос!» – жартуе Ксенія.
Ксенія: Вось вы кажаце пра мары. У нас ёсць такі радок у песні. «Пераўтварай думкі, каб трымаць іх у руках». І вось гэта пажаданне, мне здаецца, кожнаму чалавеку. Таму, што мы працуем над гэтым. Мы робім нешта з нашымі марамі, каб трымаць іх ужо ў руках. Не толькі трымаць, але і бачыць, і жыць з гэтымі марамі побач.
Арцём: Мы самі гэтага не ведаем. Гэта людзі ствараюць. 50 адсоткаў. Мы ствараем свае песні, а атмасферу людзі ствараюць. Калі б людзі сядзелі і не адказвалі нам, то нічога б не атрымалася. Людзі адказваюць, і нас гэта ўзрушвае проста.
Ксенія: Мы бачым усмешкі. Мы бачым вось гэтыя вочы пранікнёныя. Погляды такія. Гэта не можа не радаваць і не даваць вось гэтую эмоцыю, якую мы чапляем і потым аддаем.
Арцём: Ёсць музыканты, якія любяць знаходзіць апраўданне сваёй нерэалізаванасці. Чамусьці ўсе навокал вінаватыя. Вінаваты арганізатар, што людзі не прыйшлі, а не людзі. Або людзі вінаватыя, што не слухаюць іх песняў. Сядзь, падумай і зрабі якасны прадукт – і тады ўсё атрымаецца. Я ў гэта веру.
Арцём: Мы абдымаемся перад кожным выступам. Гэта абавязкова. Чалавек-палішынэль. Гэта такі рытуал, які мы не можам прапусціць, і кожны гэта ведае.
Ксенія: А яшчэ ведаеце, побач з намі такія людзі, сябры, музыкі. Кожны з іх перажывае некаторыя моманты, нават больш, чым мы. Напрыклад, калі мы даведаліся на Белтэлерадыёкампаніі. Нам кажуць, мы першыя, мы там. Яшчэ да першай гадзіны ночы нешта рабілі, пытанні, шмат журналістаў, і таксама: «а што Вы думаеце?», «а Вы чакалі?» сыпалася з усіх бакоў. Пасля мы сыходзім на першы паверх, нас сустракае наш гукарэжысёр, ён падыходзіць, і ў яго слёзы ў вачах. І кажа: «я не веру ў гэта».
Арцём: У нашай камандзе ў жыцці ўсё, як і на сцэне. Няма такой розніцы.
Ксенія: Немагчыма быць іншымі, таму што мы не выконваем ролі на сцэне, мы шчырыя. Мы тыя, хто мы ёсць. Мы шчыра адносімся да нашай музыкі, да нашай творчасці і да нашага жыцця. У гэтым, можа, і нейкі сакрэт. Я не ведаю. Можа і не.
Я часта жартую, калі ў нас пытаюцца што вы робіце паза сцэнай.
Дык вось кажу: «у нас такая скучная жызнь. У нас толька музыка адна. Больше нічэво».
Ну гэта жарт, канешне, але зараз для нас нельга падзяліць сцэну і жыццё. Але гэта для нас такое шчасце, калі ты не ідзеш на працу, там дзе трэба нешта рабіць, чаго рабіць не хочаш. А ты ідзеш у студыю як на працу, – гэта нас задавальняе. Гэта нас натхняе. Гэта ўсё, аб чым мы марылі.
Гутарыла Паўліна Валіш