НАТО: Актыўнасць расейскага флоту цяпер вышэйшая, чым падчас Халоднай вайны


Адмірал ЗША выказалася пра актыўнасць расейскага ваенна-марскога флоту ў Еўропе.

Адмірал флоту Мішэль Ховард, якая ўзначальвае ваенна-марскія сілы НАТО ў Еўропе і Афрыцы, заявіла, што ў апошнія гады Расея відавочна актывізавала свае ваенна-марскія дзеянні, калі параўноўваць з часамі Халоднай вайны.

«Мы бачым актыўнасць, якой не бачылі нават у часы Савецкага Саюзу», – заявіла адмірал.

Ховард прывяла ў прыклад цэлы шэраг мерапрыемстваў, уключаючы размяшчэнне Расеяй свайго авіяносца «Адмірал Кузняцоў» у Міжземным моры з мэтай патрулявання паўночнай часткі Атлантычнага і Арктычнага рэгіёнаў, значныя пазапланавыя разгортвання падводных лодак і падводны рух у Чорным моры.

«Яны ўяўляюць сабой глабальны флот, я гэта разумею. Аднак актыўнасць у гэтым тэатры за апошнія пару гадоў значна павялічылася», – адзначыла Мішэль Ховард.

Яна заўважыла, што існуе верагоднасць таго, што чальцы альянсу НАТО сканцэнтруюцца на бліжэйшай да сябе зоне інтарэсаў, упускаючы з полю зроку дзейнасць Расеі ў іншых рэгіёнах.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў