Сярод 31-й наймацнейшай валюты свету апошняе месца ўтрымлівае брытанская.
Фунт стэрлінгаў паводле тэмпаў падзення курсу ў стасунку да амерыканскага долара абагнаў аргентынскае песа. У рэйтынгу агенцтва «Bloomberg» сярод 31-й сусветнай валюты фунт – на 31-м.
Чытайце таксама >>> Ці абрынецца еўра пасля «брэкзіту»?
Ягоны курс зніжаецца трэці тыдзень запар пасля рэферэндуму аб выхадзе Злучанага Каралеўства з Еўразвязу. З пачатку года брытанская валюта патаннела ў стасунку да долара больш чым на 13 %.
«Фунт будзе падаць і далей – праз няўпэўненасць інвестараў», – заявіў Кіт Джакс, эканаміст «Societe Generale» ў Лондане Кіт Джакс.
Сёння адзін фунт стэрлінгаў каштуе $ 1,295.
Глядзіце таксама >>> Як Брэкзіт паўплывае на Беларусь.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/gn6mwFslGj0″][vc_column_text]ДД, belsat.eu