Настаўнік робіць музычныя інструменты паводле чарцяжоў эпохі ВКЛ


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGYXlDa3NlNGY3RTQlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]«Беларусы – не халопы. У нас была і музыка, і духоўнасць высокая», – гаворыць настаўнік музыкі.

Андрэй Шклёда прафесійна вырабляе ды аднаўляе старадаўнія музычныя інструменты. Ён настаўнічае ў дзіцячай музычнай школе.

Макеты ды чарцяжы XV-XVI ст. са старажытных кніг у бібліятэках Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Францыі здабываюць для яго знаёмыя музыкі, якія часцей бываюць за мяжою. Гэтым разам Андрэй жадае ўзнавіць старабеларускую колавую ліру.

Гэта сюжэт з праграмы «Рэпартэр», якая выходзіць на «Белсаце» шточацвер а 21:40.

Глядзець праграму «Рэпартэр» цалкам.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў