У Рэчыцы сваёй пасады пазбавіўся намеснік старшыні мясцовага райвыканкаму Мікалай Процык.
Па дадзеных партала «Сильные новости», на мінулым тыдні Мікалай Процык быў спынены супрацоўнікамі ДАІ, калі ехаў на працу. У ДАІшнікаў было падазрэнне, што чыноўнік знаходзіцца ў нецвярозым выглядзе і яны не памыліліся – у яго крыві выявілі 0,4 праміле.
Пасля гэтага Мікалай Процык быў звольнены, а яго прозвішча адразу знікла з сайта райвыканкаму. Абавязкі намесніка старшыні райвыканкаму цяпер выконвае Пётр Камека.
Факт звальненне за кіраванне ў нецвярозым выглядзе TUT.by пацвердзілі ў выканкаме.
Мікалай Процык нарадзіўся ў 1971 годзе ў в. Заспа на Гомельшчыне. Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце. Працаваў дырэктарам калгасу і Рэчыцкага камбінату хлебапрадуктаў. У 2009-2011 гг. кіраваў Ельскім раёнам.
ІІ, belsat.eu