Надпісы «Дзе 500$?» з’явіліся на вуліцах Менску. ФОТАФАКТ


Невядомыя пакінулі на вуліцах Менску некалькі надпісаў чырвонай фарбай «Дзе 500$?».

Верагодна, такім чынам яны спрабавалі прыцягнуць увагу да шматлікіх абяцанняў Аляксандра Лукашэнкі падняць сярэдні заробак па краіне да 500 долараў у месяц. Фота надпісаў з’явіліся ў сацыяльных сетках.

 

 

Акрамя таго, зʼявіўся і надпіс «Баста 21/10», які заклікае да ўдзелу ў Маршы абураных беларусаў 2.0, раней анансаваным лідэрам «Народнай Грамады» Міколам Статкевічам. Акцыя запланаваная на 21 кастрычніка, яе асноўнае патрабаванне – канчатковая адмена «падатку на дармаедаў».

 

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары