На Варшаўскім кінафестывалі пакажуць два беларускія фільмы


Фестываль пройдзе 10-19 кастрычніка ў польскай сталіцы.

Сёлетні фестываль стане ўжо трыццатым. Ён пройдзе 10-19 кастрычніка. У праграме Варшаўскага кінафестывалю пазначаныя два беларускіх фільмы. Першы з іх – дакументальная стужка «Скрыжаванне» – зроблены пры дапамозе шведаў і распавядае пра бяздомнага мастака з Гомля Валерыя Ляшкевіча. Другі – кароткаметражны фільм «165/60» – распавядае пра сталага мужчыну з аддаленай беларускай вёскі, які распачынае барацьбу са смерцю.

Таксама ў кастрычніку ў Варшаве запланаваная яшчэ адна падзея, звязаная з беларускім кіно: 24-26 кастрычніка тут адбудзецца фестываль «Bulbamovie».

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў