На стыхійны мітынг у Валакаламску выйшла некалькі тысяч чалавек. СТРЫМ


Жыхары расейскага гораду Валакаламск (Падмаскоўе) патрабуюць увесці рэжым надзвычайнага становішча.

Паводле мясцовага актывіста, да будынку адміністрацыі прыйшлі 6000 чалавек, піша расейскае выданне vedomosti.ru.

Мэр гораду паабяцаў увесці надзвычайнае становішча 30 сакавіка.

Пратэсты ў Валакаламску праз шкодныя выкіды смеццевага палігона «Ядрово» доўжацца ўжо некалькі месяцаў. Мясцовыя жыхары патрабуюць ліквідаваць звалку.

Нагадаем, што 21 сакавіка некалькі дзясяткаў дзяцей з Валакаламску паскардзіліся на дрэннае самаадчуванне і пазней трапілі ў мясцовыя больніцы. Пасля гэтага ў цэнтры гораду сабраўся стыхійны мітынг.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў