На Новы год у Беларусь прыйдзе зіма


27 снежня надворʼе пачне паступова набываць зімовы характар, але да канца гэтага тыдня захаваецца цяпло, паведаміў belapan.by начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтру па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

Заўтра ноччу пераважна без ападкаў, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Днём месцамі па поўначы краіны ўзмацненне ветру парывамі да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 – плюс 2°С, днём плюс 2–7°С.

У Менску ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Тэмпература ноччу прыблізна 0°С, днём плюс 3–5°С.

У суботу ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, па поўначы магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман і галалёд. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 – плюс 4°С, днём плюс 2–7°С, па паўднёвым захадзе да плюс 9°С.

У Менску ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж. Тэмпература ноччу 0 – плюс 2°С, днём плюс 3–5°С.

«Пераломным момантам у змене надворʼя стане нядзеля, пры гэтым чакаюцца складаныя ўмовы надворʼя», – адзначыў Рабаў. На большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах моцныя ападкі. Месцамі галалёд, наліпанне мокрага снегу, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак ад мінус 3°С па поўначы да плюс 7°С па поўдні.

У Менску ў нядзелю ападкі (мокры снег, дождж), часам моцныя ападкі. Тэмпература на працягу сутак плюс 1–3°С.

У панядзелак месцамі, пераважна на поўдні, кароткачасовыя ападкі з перавагай снегу. У асобных раёнах галалёд. На дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 – мінус 5°С, ноччу пры праясненнях да мінус 9°С, у паўднёва-заходніх раёнах ноччу і днём плюс 1–3°С.

ЮВ, belsat.eu, паводле belapan.by

Глядзі таксама
Каментары