На мяжы забралі зборнік філасофскіх артыкулаў Таццяны Шчытцовай


Выдавец Ігар Логвінаў вёз з Літвы ў Беларусь кнігі выкладчыцы ЕГУ Таццяны Шчытцовай. Мытнікі канфіскавалі.

На беларуска-літоўскай мяжы ў Ігара Логвінава забралі 20 асобнікаў зборніка філасофскіх артыкулаў і дакладаў «Антрапалогія. Этыка. Палітыка» аўтарства Таццяны Шчытцовай.

Зборнік выдаў ЕГУ, у Менску 9 красавіка мела адбыцца яго прэзентацыя.

Ігар Логвінаў распавёў «Радыё Свабода», што падставай для канфіскацыі стала падазрэнне, што кнігі могуць нанесці шкоду Рэспубліцы Беларусь. Цяпер будзе створаная адмысловая камісія, якая прыме рашэнне, што рабіць з кнігамі.

Больш за ўсё мытнікаў зацікавіў другі раздзел, у якім абмяркоўваюцца канкрэтныя палітычныя падзеі, сярод якіх і прэзідэнцкія выбары 2006 і 2010 гадоў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў