Сёння былы прэзідэнт Кубы адзначае свой 90-гадовы юбілей.
З гэтай нагоды незвычайную цыгару вырабіў майстар Хосэ Кастэлар, які пабіў свой жа ўласны рэкорд па даўжыні цыгары, зафіксаваны ў Кнізе рэкордаў Гінэса.
Відэасюжэт пра 90-метровую цыгару
На выраб 90-метровай цыгары, дыяметр якой складае 4 сантыметры, спатрэбілася 80 кілаграмаў сухіх лістоў табаку і 10 дзён працы з дапамогай пяць памочнікаў.
«Гэта мой найлепшы момант. Рабіць цыгары мой гонар, таму што гэта мая справа. І я паказваю Кубу свету вытворцаў цыгараў», – пракаментаваў сваю працу Хосэ Кастэлар.
Сам Фідэль Кастра ўжо трыццаць гадоў, як кінуў паліць.
У дзень свайго 89-га дня нараджэння Фідэль Кастра апублікаваў эсэ, у якім заявіў, што ЗША вінныя Кубе «шмат мільёнаў долараў» у якасці кампенсацыі шкоды ад больш чым паўвекавога гандлёвага эмбарга. Аднак не ўдакладніў дакладную суму.
НМ, belsat.eu, паводле «Reuters»