На крызісе расейсага турбізнесу могуць зарабіць беларускія аператары


Айчынныя турыстычныя аператары чакаюць не толькі беларусаў, але і расейцаў.

Беларускія тураператары разлічваюць зарабіць на банкруцтвах расейскіх калегаў. За апошні час збанкрутавалі 15 буйных расейскіх турфірм, як заўважае газета «Туризм и отдых».

«Беларускія тураператары настроены аптымістычна, паколькі бачым станоўчыя наступствы сітуацыі, якая склалася. У нас ёсць нацыянальны турпрадукт, мы ўмеем працаваць і прапаноўваем турыстам высокі ўзровень сервісу», – адзначыў Іван Чура.

Попыт на паслугі мусіць вырасці з боку беларускіх і расейскіх турыстаў, як чакаюць айчынныя тураператары.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў