На Армейскіх міжнародных гульнях адбылася кур’ёзная гісторыя з вайскоўцаў з Зімбабвэ.
Артылерысты з гэтай краіны на конкурсе, які праводзіцца ў Казахстане, ні разу не прамахнуліся, але пры гэтым не паразілі ніводнай сваёй мішэні.
Галоўны суддзя спаборніцтваў генерал-маёр Лут Альчэкенаў распавёў, што адзіным разлікам, якому ўдалося паразіць стоадстоткавы вынік падчас стральбы з мінамётаў, аказаўся калектыў з Зімбабвэ, з агаворкай, што зімбабвіцы паразілі на свае мішэні, а чужыя.
Цяпер у конкурсе «Майсты артылерыйскага агню» лідэруе зборная Казахстану, на другім месцы – вайскоўцы з Беларусі, а замыкае тройку лідараў каманда з Кыргызстану.
Армейскія міжнародныя гульні праводзяцца з 2015 года. У сёлетніх спаборніцтвах бяруць удзел каманды з 28 краінаў, у тым ліку з Беларусі.
Глядзіце таксама: