Брытанія лічыць «вельмі верагодным», што атручванне экс-палкоўнік ГРУ Сяргея Скрыпаля ў Солсберы санкцыянаваў асабіста прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, заявіў кіраўнік брытанскага МЗС Барыс Джонсан.
«Мы нічога не маем супраць расейцаў. Тое, што адбылося, не прывядзе да русафобіі. Нашы прэтэнзіі – да Пуціна і да Крамля, а таксама да яго рашэння – а мы лічым, вельмі верагодна, што гэта было яго рашэнне – прымяніць нервова-паралітычны таксін на тэрыторыі Брытаніі, на тэрыторыі Еўропы », – цытуе Джонсана Reuters.
Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў «Інтэрфаксу», што згадка прэзідэнта Расеі ў сувязі са справай Скрыпаля – «шакавальныя і недаравальныя з пункту гледжання дыпламатыі паводзіны».
Улады Вялікабрытаніі ўсклалі на Расею адказнасць за атручванне былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі, якое адбылося ў Солсберы 4 сакавіка. Лондан сцвярджае, што іх атруцілі распрацаванай у СССР хімічнай зброяй «Навічок».
У якасці меры ў адказ Вялікабрытанія вырашыла выслаць 23 расейскіх дыпламаты і замарозіць кантакты з Расеяй на вышэйшым узроўні.
Улады Расеі катэгарычна адмаўляюць сваю датычнасць да таго, што здарылася і абвінавачваюць Вялікабрытанію ў адмове падзяліцца інфармацыяй па справе аб парушэнні канвенцыі аб забароне хімічнай зброі.
Сяргей і Юлія Скрыпалі дагэтуль знаходзяцца ў коме.