Жыхары сталіцы адказалі на пытанне «Белсату», чаму падаражэла «камуналка».
Кошты на паслугі ЖКГ у сталіцы выраслі – гэта ўжо вядомы факт. Але вось наколькі гэты факт абгрунтаваны аб’ектыўнымі чыннікамі, а наколькі – неэфектыўнасцю і карупцыяй, мы і запыталіся ў суграмадзянаў на вуліцах Менску.
«Дзяржаўны доўг расце, трэба ж плаціць нашай дзяржаве. А адкуль яна грошы грабе? Ну вось, хутчэй за ўсё, так. Падаткі растуць, расце ўсё акрамя заробку», – адказаў жыхар сталіцы.
Іншы зазначыў:
«Цэны на прадукты засталіся тыя ж, змяніўся толькі кошт паслугаў ЖКГ. Думаю, што гэта звязана з нейкімі палітычнымі пытаннямі».
Больш меркаванняў – у відэа вышэй.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu