«Мядовы месяц скончыўся»: Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі


Еўрапарламент асудзіў «рэпрэсіі да і падчас дэманстрацыі 25 сакавіка» ды назваў дзеянні беларускіх сілавікоў «непрапарцыйнымі і недарэчнымі».

Еўрадэпутаты заклікаюць адмяніць дэкрэт аб дармаедстве, вызваліць усіх арыштаваных дэманстрантаў ды скасаваць артыкул 193.1 Крымінальнага кодэксу (Пакаранне за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі).

Галасаванню па рэзалюцыі папярэднічалі дэбаты, у якіх гучалі заклікі вярнуць санкцыі супраць афіцыйнага Менску, піша tut.by.

Акрамя разгону Дня Волі, у рэзалюцыі крытыкуецца налёт АМАПу на офіс незарэгістраванага праваабарончага цэнтру «Вясна», затрыманні мінакоў, якія не ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту, крымінальная справа «Белага легіёну», прэвентыўныя затрыманні палітыкаў, праваабаронцаў ды актывістаў, у тым ліку Мікалая Статкевіча, затрыманні журналістаў на акцыях пратэсту, ператрусы ў офісах «Белсату».

ЮВ, belsat.eu, паводле tut.by

Глядзі таксама
Каментары