«Мы гатовыя да дыялогу». Эмір Катара хоча памірыцца з суседзямі


Шэйх Тамім бен Хамад Аль Тані заклікаў да ўрэгулявання крызісу ў стасунках з Саудаўскай Аравіяй, ААЭ, Бахрэйнам і Егіптам.

Паводле эміра, ягоная краіна гатовая да дыялогу, каб вырашыць дыпламатычны крызіс з групай краінаў-суседзяў, на чале якой стаіць Саудаўская Аравія.

«Мы адкрытыя да дыялогу для вырашэння назапашаных праблем да таго моманту, пакуль паважаюць суверэнітэт Катару», – заявіў шэйх Тамім бін Хамад Аль Тані.

Аль Тані заявіў, што ён шануе пасярэдніцтва Кувейта і падтрыманне з боку Злучаных Штатаў, Турцыі і Нямеччыны за іх дапамогу ў вырашэнні крызісу. Эмір асобна падзякаваў Турцыі за супольнае пагадненне.

Паводле эміра, акцыя суседзяў супраць Катару «была спланаваная загадзя».

Ключавыя палажэнні выступу апублікаваныя ў «Тўітэры» дырэктара катарскага Урадавага ўпраўлення камунікацыяў.

Катар стаў цэлям беспрэцэдэнтнага байкоту з боку суседзяў на пачатку чэрвеня. Саудаўская Аравія, Егіпет, Бахрэйн, Емен і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты заявілі, што перарываюць усе сувязі з Катарам і зачыняюць свае межы з гэтай дзяржавай. Яны абвінавачваюць Катар у падтрыманні тэрарызму, – «Аль-Каіды», «Ісламскай дзяржавы» і «Братоў-мусульман».

«Катар змагаецца з тэрарызмам, бязлітасна і бескампрамісна, і міжнародная супольнасць прызнае гэта», – цытуе эміра «Аль-Джазіра», канал, закрыццё якога – адзін з пунктаў ультыматуму Катару з боку суседзяў.

Супраць Катара былі ўведзены жорсткія абмежавальныя меры, з-за якіх багаты газам эмірат з насельніцтвам 2,7 млн чалавек вымушаны ўвозіць усё неабходнае яму ежу па моры і па паветры.

ДД

Стужка навінаў