Мужчына з сякерай параніў 7 чалавек на вакзале ў Дусэльдорфе


36-гадовы мужчына параніў сем чалавек на цэнтральным вакзале Дусэльдорфа, Нямеччына, увечары 9 сакавіка. Згодна з паведамленнем мясцовай паліцыі, злачынец затрыманы. Ён дзейнічаў адзін. Рух транспарту быў адноўлены ўночы.

Прыкладна а 21 гадзіне па мясцовым часе 9 сакавіка мужчына з сякерай выйшаў з прыгараднага цягніка на цэнтральным вакзале Дусэльдорфа і здзейсніў напад на пасажыраў. У выніку трое пацярпелых атрымалі цяжкія пашкоджанні, яшчэ чацвёра былі паранены лёгка.

Як паведамляе мясцовая паліцыя, злачынец зʼяўляецца выхадцам з адной з Балканскіх краін і, відавочна, «мае праблемы з псіхічным здароўем».

На вакзале адбылася эвакуацыя, рух цягнікоў быў прыпынены. Паліцыя падключыла сілы спецыяльнага рэагавання і верталёты. Мужчына быў затрыманы. Пры спробе збегчы ён саскочыў з мастка і моцна параніўся. Яго стан пакуль не дазваляе правесці допыт, таму прычыны і матывы яго дзеянняў застаюцца невядомымі.

Паліцыя Дусэльдорфа лічыць, што злачынца быў адзін і пагрозы для пасажыраў больш няма.

ВЧ, паводле afp.com

Стужка навінаў