Афіцыйны прадстаўнік МУС Канстанцін Шалькевіч заявіў, што ў ведамстве знаёмыя з сітуацыяй у Крычаве. Паводле яго, калектыўны ліст у МУС атрымалі ў лютым. Цяпер праводзіцца праверка інфармацыі.
Матэрыял пра калектыўны ліст крычаўскіх міліцыянераў выйшаў на «Белсаце» 29 красавіка.
11 праваахоўнікаў распавялі міністру Ігару Шуневічу, што іх прымушаюць выконваць «план за злачынствах» і аддаваць частку заробкаў. У паведамленні Шуневічу супрацоўнікі правапарадку апісалі ўмовы сваёй працы.
У звароце да міністра яны пералічылі ўсё, з чым сутыкаліся пад кіраўніцтвам Чупрына: знявагі і кпіны, несправядлівыя пакаранні, неабгрунтаваныя з гледзішча міліцыянтаў пераводы на ўзмоцнены варыянт нясення службы ды абавязковыя выяўленні правапарушэнняў.
ДР belsat.eu паводле belta.by