Беларускі мітрапаліт крытычна выказаўся пра фільм «Мацільда».
Заява прагучала ў эфіры тэлеканалу «Эхо ТВ».
«Я звярнуў увагу на тое, што кіраўнік Чачэнскай рэспублікі выступіў супраць фільму «Мацільда». Вось у каўказскіх народаў захоўваецца адчуванне нацыянальнай годнасці, любоў да айчыны, любоў да старэйшых. Ён сапраўды слушна абурыўся: сёння мы зняважым імператара Мікалая II, а заўтра будуць зневажаць Уладзіміра Ільіча Леніна, а паслязаўтра – іншага, і гэтак далей. Сёння спрабуюць пасмяяцца з усяго дзяржаўнага. І чым мы лепшыя за гэты часопіс «Charlie Hebdo»? Ды нічым! Мы сёння здзекуемся са сваёй гісторыі», – заявіў мітрапаліт Павел.
Расейскі фільм «Мацільда», прэм’ера якога адбудзецца толькі 25 кастрычніка, стаў скандальным яшчэ да выхаду. Стужка пакажа гісторыю кахання вядомай рускай балерыны Мацільды Кшэсінскай і імператара Мікалая II.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu