Міністр энергетыкі Расеі назваў умову, пры якой магчымы кампраміс па газе з Беларуссю


Аляксандр Новак

Міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак патлумачыў, што мусіць зрабіць Беларусь для таго, каб стаў магчымы кампраміс па цане на расейскі газ.

«Умовай рэалізацыі кампрамісных дамоўленасцяў з’яўляецца поўнае пагашэнне запазычанасці, якая назапасілася за 2016 год і за першыя месяцы 2017 года», – заявіў Новак у інтэрвʼю тэлеканалу «РБК», дадаўшы, што гаворка ідзе пра суму каля $ 550 млн.

Кіраўнік расейскага міністэрства падкрэсліў, што перамовы праходзяць даволі складана і канчатковае рашэнне яшчэ не выпрацаванае.

«Спадзяюся, што ў бліжэйшы час яно зʼявіцца», – дадаў Новак.

Спрэчкі паміж Беларуссю ды Расеяй па нафтагазавым пытанні цягнуцца з 2016 года.

Сюжэт «Белсату» пра нафтагазавыя спрэчкі

У Беларусі лічаць, што цана на расейскі газ несправядлівая, з гэтай прычыны афіцыйны Менск вырашыў плаціць за пастаўку газу менш. Расея ў адказ на гэта знізіла бязмытныя пастаўкі нафты ў Беларусь. Улады суседняй краіны заявілі, што пайшлі на такую меру, паколькі Менск недаплачвае за газ і не пастаўляе нафтапрадукты ў Расею ў належным абʼёме.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «РБК», фотаздымак прэс-службы Міністэрства энергетыкі РФ

Глядзі таксама
Каментары