Міністр адукацыі: Цікаўнасць да беларускай мовы ў школьнікаў і студэнтаў расце


Тым часам колькасць класаў і школаў з беларускай мовай не павялічылася. Міхаіл Жураўкоў тлумачыць гэта тым, што ў пытанні адкрыцця беларускамоўных класаў зыходзяць з жаданняў бацькоў.

«Мы не ідзем шляхам навязвання мовы навучання. Паводле заканадаўства, калі бацькі хочуць, каб іх дзіця навучалася на беларускай мове, то сістэма адукацыі абавязана забяспечыць гэта. За гэтым мы строга сочым, каб не ўшчамляліся правы нашых грамадзянаў пры навучанні на той ці іншай дзяржаўнай мове », – сказаў Міхаіл Жураўкоў.

У выніку рэферэндуму 1995 года, ініцыяванага Лукашэнкам, беларуская мова страціла статус адзінай дзяржаўнай. З таго моманту назіраецца паступовае скарачэнне колькасці беларускамоўных навучэнцаў ва ўстановах сярэдняй адукацыі. Цяпер яна складае прыкладна 14 % ад агульнай колькасці школьнікаў. У Менску працуе ўсяго пяць беларускіх гімназіяў і адна школа. У такіх абласных гарадах, як Гомель і Віцебск, няма ніводнага класу з беларускамоўным навучаннем.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў