Кіраўнік абароннага ведамства Украіны Валерый Гелетэй адной з прычынаў няўдач у баях з тэрарыстамі называе прыстасаванні з інтэрнэтам у жаўнераў.
«У нас шмат прадстаўнікоў, якія прыязджаюць на вайну з планшэтамі, мабільнымі тэлефонамі… Таму мы і атрымалі некаторыя рэчы такімі, якімі яны сталі», – заявіў Валерый Гелетэй. Паводле міністра, некаторую інфармацыю, змешчаную байцамі ў інтэрнэце, могуць выкарыстаць праціўнікі.
Раней прадстаўнікі ўкраінскіх ўладаў ужо выказвалі прэтэнзіі да байцоў за карыстанне гаджэтамі ў зоне канфлікту. Галоўны вайсковы пракурор Украіны заяўляў, што байцы дабравольных батальёнаў самі падстаўляліся пад агонь у Ілавайску, таму што пісалі ў сацыяльныя сеткі з поля бою.