Міністэрства ЖКГ прапануе па-новаму лічыць аплату за вываз смецця


Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі прапануе ўсталяваць залежнасць тарыфу па абыходжанні з цвёрдымі камунальнымі адкідамі (ЦКА) ад колькасці асобаў, прапісаных у доме ці кватэры.

Пра гэта паведамляе Партал камунальнай граматнасці насельніцтва.

Адпаведныя змены падрыхтаваныя ў існуючыя заканадаўчыя акты. Новы падход да фармавання тарыфу па абыходжанні з ЦКА, паводле спецыялістаў міністэрства, дазволіць выключыць магчымасць субектыўнага ўсталявання нарматыву ўтварэння ЦКА. Таксама, як мяркуюць у міністэрстве, новы тарыф зробіць зразумелай налічэнне платы і стане стымулам для арганізацыяў ЖКГ да зніжэння выдаткаў.

Да таго ж мяркуецца, што тарыф для дамоў, дзе наладжаны асобны збор адкідаў, будзе ніжэйшы, чым для тых, дзе ўсе адкіды збіраюцца ў агульны смеццеправод.

Новаўвядзенні ад Міністэрства ЖКГ: камуналка падаражэе

Плануецца, што да пачатку 2018 года вываз цвёрдых камунальных адкідаў падаражэе на 19 %.

Да канца гэтага году ў Беларусі двойчы праіндэксуюць тарыфы на паслугі ЖКГ. Гэта адбудзецца з 1 верасня і 1 снежня, паведаміў нядаўна намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец. Пры гэтым індэксацыя, паводле чыноўнікаў, абумоўленая «ростам даходаў насельніцтва».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў