Пасля заканчэння варты ў Курапатах міліцыянты затрымалі Змітра Дашкевіча і Валерыя Жэбрака.
Пра затрыманні паведамляе ў сваім Twitter Эдуард Пальчыс. Паводле яго, Жэбрака затрымалі за «перавозку забароненых плакатаў». Валеры Жэбрак дапамог прывезці ў Курапаты плакат «Курапаты – дарога смерці».
Тым часам Змітра Дашкевіча вінавацяць у парушэнні парадку правядзення масавых мерапрыемстваў. Паводле гэтага артыкулу актывісту пагражае штраф або адміністратыўны арышт.
Затрыманых адвезлі ў Бараўлянскі аддзел міліцыі.
ГА, belsat.eu