Міліцыя просіць БНФ «здаць» актывістаў


Праваахоўнікі скіравалі ў Партыю БНФ афіцыйны запыт: міліцыянты хочуць, каб партыя выдала «установачныя дадзеныя» тых, хто на Дзяды ўпарадкаваў Балахоўскія могілкі ў Берасці.

Міліцыянты сцвярджаюць, што займаюцца правяраннем інфармацыі, апублікаванай на сайце «Хартыі-97». Актывісты прыбралі могілкі і, як гаворыцца ў міліцэйскім запыце, «запалілі знічы ў гонар загінулых жаўнераў і на фоне адной з магілаў змясцілі «бел-чыврона-бел» сцяг».

Партыя БНФ у сацыяльных сетках заяўляе, што «установачныя дадзеныя» актывістаў яны прадстаўляць не будуць, бо і не маюць іх. «Падобныя лісты – відавочная акцыя пастрашэння», – гаворыцца ў паведамленні партыі.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў