Мікракрэдыты будуць выдаваць паводле новых правілаў


З 27 красавіка ў Беларусі змяняюцца правілы выдачы мікракрэдытаў, а таксама ўзмацняецца абарона правоў спажыўцоў паслугаў, інфармуе Нацыянальны банк.

Паводле новага ўказу кіраўніка краіны, з 27 красавіка абмяжоўваюцца памеры адсоткаў, якія могуць быць налічаныя па дамовах мікракрэдытаў. Цяпер сума адсоткаў не можа перавышаць памер пазыкі больш, чым у два разы. Памер штрафаў не можа быць вышэй за палову памеру выдзеленай мікрапазыкі.

Сярод іншых асноўных момантаў новаўвядзенняў стала тое, што з 27 красавіка 2020 года некамерцыйныя мікрафінансавыя арганізацыі, створаныя ў арганізацыйна-прававой форме фонду, страчваюць права рэгулярна выдаваць мікрапазыкі.

Прадметам зваротнага лізінгу змогуць выступаць толькі транспартныя сродкі і жылыя памяшканні (раней зваротны лізінг афармляўся на мабільныя тэлефоны і кампутарную тэхніку).

Hавiны
Іпатэцы – быць. Лукашэнка падпісаў указ аб іпатэчным крэдытаванні
2020.04.17 08:41

СК belsat.eu

Стужка навінаў