Сёння і заўтра ў Менску святкуюць Дзень гораду. З гэтай нагоды мы падрыхтавалі відэаграфіку з цікавымі фактамі пра беларускую сталіцу.
Ці ведалі Вы, што:
– Упершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых часоў» – 1067 год
– Менск старэйшы за Берлін, Стакгольм, Маскву, Варшаву
– 18 разоў Менск згараў дашчэнту
– Упершыню Менск адзначыў дзень гораду 6 студзеня 1722 года
– Першае таксі зʼявілася ў 1906 годзе – раней за Нью-Ёрк
– Нацысты планавалі перайменаваць Менск у Асгард
– Плошча Менску большая за дзяржавы Ліхтэнштэйн, Сан-Марына, Мальту
– «Google Earth» не дазваляе разгледзець «амерыканку» КДБ
Больш цікавых фактаў – у відэа вышэй.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu