Жыхары Менску распавядаюць, што думаюць пра ціск уладаў на незалежных журналістаў.
Многія кажуць, што ўлады баяцца свабоды слова і не ведаюць, як рэагаваць. Шмат хто кажа пра бязмежжа і запужванне.
«Страх. Крыху панічныя рухі, нелагічныя нават. Яны яшчэ не навучыліся, як рэагаваць, каб Захад не надта па галаве даваў», – лічыць жанчына.
«Звычайнае бязмежжа. І паляванне на незалежных журналістаў, якія мэты яны хочуць дасягнуць?», – задаецца пытаннем мянчанка.
«Калі б не вы, мы нічога б не ведалі. Па тэлебачанню нічога ж не пакажуць. Крыўдна за старых бабуль, што яны нічога не бачаць», – кажа яшчэ адна жанчына.
«Чарговае запужванне, рыхтуюцца да 25 сакавіка», – кажа мужчына.
«Трэба крытыкаваць, улада не ідэальная. І яна павінна гэта прымаць», – упэўнены мінак.
«Можа ім трэба больш шчыльна працаваць з органамі?», – мяркуе жанчына.
Больш глядзіце ў відэа!
18 сакавіка беларуская міліцыя і спецслужбы зладзілі скаардынаваную па ўсёй краіне акцыю запалохвання журналістаў, асабліва тых, хто супрацоўнічае з «Белсатам».
ДР belsat.eu