Менчукі пра палёты ў Егіпет: Лятаць туды страшна. Лепш адпачываць у Беларусі


«Белсат» запытаўся ў жыхароў сталіцы, ці не баяцца яны лятаць у краіну, дзе 10 дзён таму разбіўся расейскі самалёт.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=n4et5gKq6r0″][vc_column_text]31 кастрычніка самалёт расейскай авіякампаніі «Коголымавиа» разбіўся на Сінайскім паўвостраве ў Егіпце. Афіцыйнай версіі прычынаў крушэння пакуль няма. Паводле брытанскіх спецслужбаў, расейскі самалёт узарвалі тэрарысты. Расейскія ўлады не выключаюць, што катастрофа самалёта А321 стала наступствам «здрады егіпецкіх спецслужбаў». Пра гэта газеце «Коммерсантъ» распавялі крыніцы ў дзяржаўных структурах.

Чытайце таксама >>> Піанткоўскі: Пасажыры «Коголымавиа» – першыя расейскія ахвяры сірыйскай вайны

У выніку катастрофы загінулі ўсе 224 асобы, якія былі на борце. Гэта найбуйнейшая авіякатастрофа за ўсю гісторыю савецкай і расейскай грамадзянскай авіяцыі.

Глядзіце таксама >>> Ці баяцца беларусам помсты тэрарыстаў за саюз з Расеяй?

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў