Менчукам, якія жывуць на плошчы Перамогі, забаранілі ўключаць святло


У сацыяльных сетках зʼявілася фота абʼявы за подпісам адміністрацыі Партызанскага раёну Менску, у якім ад жыхароў сталіцы патрабуюць выключыць святло падчас рэпетыцыі і святочнага канцэрту 9 траўня.

«На плошчы Перамогі запланаваны святочны канцэрт з удзелам вышэйшых службовых асоб Рэспублікі Беларусь, – адзначаецца ў абʼяве. – З мэтай паказу тэматычнага 3D-шоў на фасадах будынкаў вам неабходна адключыць святло ў кватэрах і шчыльна зашторыць вокны, якія выходзяць на манумент, на час правядзення рэпетыцыі і канцэрта: 7 траўня з 22 да 23 гадзін, 8 і 9 траўня з 21.30 да 23 гадзін».

Што будзе з тымі, хто ўсё ж запаліць святло – не ўдакладняецца.

9 траўня менчукоў чакаюць і іншыя абмежаванні. Сёння забаронена паркоўка па праспекту Машэрава, Незалежнасці і Пераможцаў, а таксама вуліц бліз плошчы Перамогі. Ад раніцы зачынены першы вестыбюль ст. м «Плошча Перамогі», бо а 12-й да манумента Перамогі будзе ўскладаць кветкі Аляксандр Лукашэнка.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў