Беларускія і ўкраінскія заўзятары правялі супольную акцыю ў Львове напярэдадні адборачнага матчу чэмпіянату Еўропы-2016, у якім будуць гуляць зборныя Беларусі і Украіны.
Больш за тысячу фанатаў прайшліся матчам ад Манументу Славы да «Арэны-Львоў». Марш прайшоў пад расцяжкаю «Братэрства сумлення» з беларускай і ўкраінскай сімволікай. Удзел у акцыі бяруць беларускія добраахвотнікі, якія ваююць на Данбасе, у прыватнасці, у маршы прайшоўся Эдуард Лобаў.
Заўзятары выкрыквалі патрыятычныя лозунгі, скандавалі крычалкі пра Пуціна ды спявалі песню «Воіны святла», якая стала сімвалам Майдану.
МЯ, belsat.eu