Распрацоўнікі віруса-вымагальніка могуць нанесці новы ўдар па камп’ютарных сістэмах свету.
Пра гэта заявіў кіраўнік Нацыянальнага цэнтру кібербяспекі Вялікай Брытаніі Кіаран Марцін, паведамляе Espreso.tv са спасылкай на «Financial Times».
Кіаран Марцін адзначыў, што ў будучыні хакеры могуць здзяйсняць кібератакі не толькі на серверы брытанскіх медычных установаў, якія сталі галоўнай мэтай зламыснікаў, але і на іншыя сайты дзяржавы.
Больш за тое, паводле яго, каля 1,3 млн камп’ютэрных сістэмаў свету могуць быць пашкоджаныя вірусам «WannaCry» у будучыні.
Спіс беспрэцэдэнтнай масавай атакі хакераў уражвае. Яна выклікала паралюш у міністэрстве аховы здароўя Вялікай Брытаніі. Пацярпелі тэлекамунікацыйныя кампаніі Іспаніі, а таксама камп’ютары расейскага Следчага камітэту ды Міністэрства ўнутраных справаў. Таксама былі атакаваныя яшчэ і дзясяткі тысяч іншых прыватных і дзяржаўных камп’ютараў у амаль ста краінах.
Віруc-вымагальнік «WannaCrypt», або «Wcry» пачаў распаўсюджвацца 12 траўня ўдзень. Праграма блакуе кампʼютар: шыфруе файлы і патрабуе аплату ў крыптавалюце – біткойнах, дзеля іх расшыфроўкі. Памер выкупу аднолькавы – $ 300, праз тры дні сума мае вырасці да $ 600. Ахвярамі сталі дзясяткі тысяч кампʼютараў у больш, як ста краінах.
Прапануем вашай увазе наш відэасюжэт пра вірус-вымагальнік:
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, паводле Espreso.tv