«Мачы казлоў, ратуй Расею!» У Маскве канчаткова разграмілі выставу беларускага фатографа


Мясцовы дэпутат разам з «ветэранамі Данбасу»

Людзі ў камуфляжы ўварваліся ў Сахараўскі цэнтр, дзе адбывалася фотавыстава беларуса Аляксандра Васюковіча.

Сябры арганізацыі «Саюз добраахвотнікаў Данбасу» парвалі экспанаты і запатрабавалі выклікаць дырэктара.

Паводле «Lifenews», сярод удзельнікаў нападу на выставу быў і мясцовы дэпутат Дзмітрый Захараў са слоікам чырвонай фарбы, на якой было напісана, «Кроў дзяцей Данбасу, забітых украінскай арміяй».

Пазней у Сахараўскі цэнтр прыбылі праваахоўнікі.

«Заяву ў паліцыю, пакуль не будзе пагрозы пісаць не буду», – заявіў дырэктар цэнтру ў каментары «ТАСС» Сяргей Лукашэўскі.

28 верасня некалькі здымкаў на выставе фатографаў Аляксандра Васюковіча і Сяргей Лойкі былі залітыя фарбай. Фотаздымкі сапсаваў мастак Антон Белікаў, якія займаецца царкоўным роспісам. На сваёй старонцы «Вконтакте» Белікаў, які сышоў з месца здарэння, напісаў, што гатовы прыйсці ў паліцыю, калі на яго будзе пададзеная заява.

Летам 2014 года фатограф Аляксандр Васюковіч наведаў фронт на ўсходзе Украіны і два тыдні правёў у батальёне «Данбас». Ягоныя фотаздымкі, прадстаўленыя на выставе ў Маскве, паказваюць, як украінцы з розных рэгіёнаў краіны кідаюць працу і добраахвотна адпраўляюцца на вайну.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў