У Маскве «змагар з фашызмам» абліў фарбаю здымкі беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча


Менскі фатограф прадставіў свае здымкі на выставе пераможцаў конкурсу «Direct Look 2016». 

Ягоны праект «Фота на памяць» атрымаў першае месца ў намінацыі «Канфлікт».

Летам 2014 года беларускі фатограф Аляксандр Васюковіч наведаў фронт на ўсходзе Украіны. Аляксандр два тыдні правёў у батальёне «Данбас», каб паказаць, як украінцы з розных рэгіёнаў краіны кідаюць працу і добраахвотна адпраўляюцца на вайну. Шмат хто з байцоў прасіў яго зрабіць фатаграфію на памяць. Ён адпраўляў гэтыя фота ім і іхным блізкім. Не ўсе героі здымкаў вярнуліся да дому. Аляксандр адзначыў на выявах тых, хто не вярнуўся з вайны і стварыў фотапраект аб загінулых.

Праўда, фатаграфіі спадабаліся не ўсім. 28 верасня фатограф напісаў у сваім «Facebookʼу»: «Усё ж было весела. Прыйшлі змагары з фашызмам і Рен-ТВ».[/vc_column_text][vc_single_image image=”294024″ img_size=”large”][vc_column_text]Як паведамляе ren.tv, у будынак 28 верасня ўварваўся чалавек, які абліў некалькі фота фарбай з балончыкаў. Ім аказаўся «кандыдат філасофскіх навук мастак Антон Белікаў».

«Застенчивый фашист, улыбчивый гаденыш», — зневажаў беларускага фатографа Антон Белікаў.

ЮВ, ДР, belsat.eu

Стужка навінаў