Камісар еўрапейскай палітыкі суседства прыехаў абмеркаваць з афіцыйным кіраўніцтвам Беларусі і дэмакратычнымі сіламі дачыненні Беларусі з ЕЗ, правы чалавека і рэгіянальную супрацу.
На сустрэчы з Ганам Лукашэнка заявіў, што Беларусь з’яўляецца «катэгарычным прыхільнікам існавання моцнага ЕЗ».
«Мы катэгарычна супраць цэнтрабежных сілаў у ЕЗ, якія аслабляюць яго», – цытуе Лукашэнку БелТА.
Акрамя таго, Лукашэнка заявіў, што нельга дапусціць, каб «Усходняе партнёрства» стала чыста палітызаванай арганізацыяй.
«Нашае пажаданне – каб «Усходняе партнёрства» было больш прыземленае, каб яно было практычна арыентаванае», – адзначыў Лукашэнка.
Візіт адбываецца ў межах рэалізацыі рашэнняў апошняга саміту Усходняга партнёрства. Тады нашу краіну ў Бруселі прадстаўляў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
Апошні раз Ёханэс Ган наведваў Беларусь у 2015 годзе.
ДР belsat.eu