Лукашэнка прапаноўваў «распранацца і працаваць» 15 гадоў таму


Лукашэнка з сынам. 1994 год

Такі загад кіраўнік Беларусі даў працаўнікам МТЗ.

«Выкіньце вы пакуль гэтую шалёную думку аб прыватызацыі з галавы і пачынайце распранацца і працаваць, мужыкі. Паверце, я не хачу ні Міхаіла (Лявонава – былы кіраўнік МТЗ) пакрыўдзіць – хутчэй за ўсё, і ён не будзе тут генеральным дырэктарам, калі прыйдзе новы гаспадар – вы можаце пайсці па свеце з торбай, як у народзе кажуць, гэта дакладна. Таму не кідайце пад ногі тое, што яшчэ вас корміць», – заявіў Аляксандр Лукашэнка ў 2001 годзе падчас наведвання Менскага трактарнага заводу.

Паводле «БелГазеты», былы кіраўнік МТЗ меўся ўзяць удзел у выбарах у 2001 года. Пасля ціску на кіраўніцтва прадпрыемства Міхаіл Лявонаў адмовіўся ад удзелу ў выбарчай кампаніі. Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які прадугледжваў прэферэнцыі і фінансавую дапамогу для МТЗ.

Нагадаем, што падчас свайго выступу на Усебеларускім народным сходзе кіраўнік Беларусі прапанаваў «распранацца і працаваць». На наступны дзень у байнэце распачаўся флэшмоб пад гэштэгам #раздеватьсяиработать.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў