Лукашэнка хоча развіваць стасункі з ЗША і Еўразвязам


Беларусь, ЕЗ і ЗША нацэленыя на раўнапраўны паважлівы дыялог. Пра гэта заявіў сёння журналістам міністр замежных справаў Уладзімір Макей пасля сваёй справаздачы Аляксандру Лукашэнку.

Уладзімір Макей ацаніў перспектывы адмены абмежавальных мераў, што пакуль існуюць у дачыненні да Беларусі, як нармальныя:

«Мяркую, перспектывы тут нармальныя. Самае галоўнае, што нам удалося дамагчыся не толькі змены атмасферы, але і самога зместу нашых узаемаадносінаў з ЕС і ЗША. Усе бакі нацэленыя на раўнапраўны паважлівы дыялог», – заявіў міністр замежных справаў.

Паводле Макея, менавіта перспектывам нармалізацыі адносінаў з Захадам, у першую чаргу з Еўразвязам і Злучанымі Штатамі, надавалася ўвага падчас ягонай сённяшняй справаздачы ў Лукашэнкі.

Прэзідэнт даў адмысловыя даручэнні па развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва з ЕС, у тым ліку ў такіх кызытлівых сферах, як праваабарончая тэматыка і праца з АБСЕ па падрыхтоўцы выбараў.

ДД

Глядзі таксама
Каментары