«Логвінаў» сабраў суму неабходную для выплаты штрафу


9 студзеня сталічны эканамічны суд пастанавіў аштрафаваць ПВУП «Логвінаў» на 30 базавых велічынь (5,4 млн. рублёў) за ажыццяўленне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама канфіскаваць даход, атрыманы юрыдычнай асобай у 2014 годзе (больш за 960 млн. рублёў).

Прадпрыемства мусіла працаваць без рэгістрацыі ў рэестры распаўсюджвальнікаў інфармацыі, бо Міністэрства інфармацыі неаднаразова ў рэгістрацыі адмаўляла. «Логвінаў» абскардзіў рашэнне эканамічнага суда Менску, аднак Вярхоўны суд у задавальненні іску адмовіў.

Збор неабходнай сумы быў арганізаваны сіламі грамадскасці. Серыя акцый у дапамогу выдавецтву «Логвінаў» пачалася 20 студзеня.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

«Я цяпер разгублены. Вельмі ўдзячны ўсім, хто адгукнуўся і дапамог нам. Мяне вельмі радуе, што ёсць не толькі людзі, якія хочуць нас закрыць, але і тыя, хто гатовы падтрымаць», – адзначыў у каментары БелаПАН уладальнік выдавецтва Ігар Логвінаў.

«Для нас гэта шмат значыць. Перш за ўсё тое, што мы зможам працаваць у ранейшым рэжыме і нам не прыйдзецца закрывацца», — падкрэсліў Логвінаў.

ЮВ, паводле БелаПАН, nn.by

Стужка навінаў