Літва забараніла рэтрансляцыю расейскага тэлеканалу ТВЦi праз заявы Жырыноўскага


Уладзімір Жырыноўскі. Фота cont.ws

У панядзелак у Літве ўступае ў сілу паўгадавая забарона на рэтрансляцыю расейскага тэлеканалу ТВЦi. Прычына забароны – падбухторванне да вайны і распальванне нянавісці.

Літоўская камісія па радыё і ТБ прыняла рашэнне спыніць рэтрансляцыю два тыдні таму, канстатаваўшы, што парушэнні на гэтым тэлеканале паўтараюцца, а ўжытыя раней санкцыі не далі вынікаў. Гэта рашэнне камісіі санкцыянаваў Віленскі акруговы адміністрацыйны суд.

Увагу камісіі прыцягнулі каментары, зробленыя ў праграме «Права ведаць» 10 чэрвеня дэпутатам Дзярждумы Расеі Уладзімірам Жырыноўскім, якія, як устанавіла камісія, падбухторвалі да вайны, распальвалі нянавісць і нецярпімасць паміж народамі. У праграме Жырыноўскі казаў аб акупацыі Украіны і Прыднястроўя.

Літва пачала абмяжоўваць трансляцыі расейскіх каналаў з 2014 года, калі Расея анексавала Крым і распачала вайну на Данбасе.

ІІ, belsat.eu, паводле Delfi

Глядзі таксама
Каментары